Арына Сабаленка ў 14:30 згуляе супраць чэшкі Караліны Плішкавай

28 июня 2018

За крок да паўфіналу прэстыжнага тэніснага турніру ў Істбарне. Наша Арына Сабаленка ў 14:30 выйдзе на корт у рамках 1/4 супраць чэшкі Караліны Плішкавай - сёмага нумара сусветнага рэйтынгу. У прамым эфіры сустрэчу пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Беларуска на шляху да чвэрцьфіналу выбіла дзвюх сеяных тэнісістак - Юлію Гергес і Элізе Мертэнс. Нагадаем, турнір у брытанскім Істбарне - этап падрыхтоўкі да Уімблдона.