Арына Сабаленка ўпэўнена крочыць уверх у рэйтынгу Сусветнай тэніснай асацыяцыі

8 октября 2018

Сёння беларуска паднялася з 16-га месца на 11-ае. Для таго каб увайсці ў дзясятку наймацнейшых спартсменак свету, ёй не хапіла ўсяго ступені. Зараз у актыве Сабаленкі 3 тысячы 265 ачкоў. Акрамя таго, першая ракетка Беларусі названая лепшай тэнісісткай свету ў верасні па выніках галасавання на сайце WTA.