Арына Сабаленка саступіла Тымеа Бачынскі ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Цянцзіне

12 октября 2018

Абодва сэты завяршыліся на тайбрэйках 6:7, на жаль, не на карысць беларускі - 2:7, 5:7. У паўфінале Бачынскі згуляе супраць Караліны Плішкавай. Лідзія Марозава і Сюка Ааяма выйшлі ў фінал тэніснага турніру ў Ганконгу. У паўфінале беларуска-японская пара разабралася з Надзеяй Кічанок і Анастасіяй Радзівонавай 4:6, 6:3, 10:7.