Арына Сабаленка саступае Петры Квітавай і пакідае спаборніцтвы ў Сіднеі

8 января 2019

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка - трыумфатар нядаўняга турніру ў кітайскім Шэньчжэні - пакідае спаборніцтвы ў Сіднеі ўжо ў першым крузе. У саперніцах у нашай 11-й ракеткі планеты была яшчэ больш грозная - чэшка Петра Квітава - 8-ы нумар. У першым сэце беларуска саступіла 1:6. У другім здолела навязаць барацьбу, нават вяла 3:1, але ў выніку ўсё ж саступіла 5:7. У Арыны зараз падрыхтоўка да першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема"   Australian Open, які стартуе ў панядзелак.