Арына Сабаленка паспяхова стартавала на прэстыжным турніры катэгорыі WTA
26 марта 2021
Арына Сабаленка паспяхова стартавала на прэстыжным турніры катэгорыі WTA ў амерыканскім Маямі з прызавым фондам больш за тры мільёны долараў. У матчы 1/32 фіналу восьмая ракетка планеты за дзве з паловай гадзіны абгуляла балгарскую тэнісістку Цвятану Піронкаву - 0:6, 6:3, 7:6. У трэцім раўндзе беларуска сустрэнецца з расіянкай Веранікай Кудэрметавай. Будучая саперніца Арыны 37-я ў сусветным табелі. Сёння ў 1/16 фіналу парнага разраду Сабаленка і бельгійка Эліз Мертэнс, пасеяныя пад першым нумарам, згуляюць з румынска-нямецкім тандэмам Сімона Халеп / Ангеліка Кербер. Матч стаіць 4-м запускам на 6-м корце і пачнецца не раней за 10 гадзін вечара па беларускім часе.













