Арына Сабаленка згуляе адразу два паядынкі на турніры WTA ў галандскім Хертагенбашы

15 июня 2018

На турніры WTA ў галандскім Хертагенбашы можа адбыцца беларускае супрацьстаянне ў паўфінале парнага разраду. Лідзія Марозава і галандка Леслі Керкховэ ўжо забяспечылі сабе месца ў матчы за фінал. Сёння ж Арына Сабаленка, чакаецца, згуляе адразу два паядынкі - у адзіночнай сетцы і ў дуэце. Завяршыць сустрэчу ўчора перашкодзіў дождж.