Арына Сабаленка згуляе з Пааліні на старце турніру ў Ліенцы

8 ноября 2020

Арына Сабаленка даведалася сваю саперніцу на старце тэніснага турніру ў Ліенцы. Меней чым гадзіну назад прайшла жараб'ёўка спаборніцтваў. Беларуска ў першым крузе згуляе супраць італьянкі Ясмін Пааліні. Нягледзячы на розніцу ў рэйтынгах, Сабаленка, нагадаем, на 11-м месцы, а Пааліні - толькі 94-я ракетка свету, у адзіным пакуль асабістым матчы перамогу святкавала італьянка.