Арына Сабаленка згуляе з Лесяй Цурэнкай у 23:00 на "Беларусь 5"

11 марта 2019

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка сёння вечарам у матчы трэцяга раўнда адзіночнага разраду турніру катэгорыі "Прэм'ер"  згуляе з Лесяй Цурэнкай  з Украіны. Прыблізны час пачатку паядынку ў Індыян-Уэлсе - 23:00. Прамая трансляцыя са Злучаных Штатаў  на тэлеканале "Беларусь 5". Дзяўчаты на кортах перасякаліся толькі аднойчы. Летась на турніры ў аўстралійскім Хобарце мацнейшай  была Цурэнка. Зараз Сабаленка займае 9-ты радок у сусветным рэйтынгу. Саперніца - 28-ая ракетка планеты.