Арына Сабаленка сёння возьме старт на турніры WТА ў чэшскай Остраве ў жаночым адзіночным разрадзе. Першая саперніца беларускі, 12-й у сусветным рэйтынгу, амерыканка Коры Гаўф, 55-я ракетка планеты. Прыблізны пачатак паядынку другога круга - 15 гадзін. Трансляцыі з Чэхіі вядзе наш тэлеканал "Беларусь 5". Таксама Сабаленка працягвае барацьбу і ў парным турніры. Разам з бельгійкай Эліз Мертэнс яна сустрэнецца з латышкай Астапенкай і расіянкай Званаровай.
Арына Сабаленка стартуе на турніры ў Остраве. Трансляцыю глядзіце на тэлеканале "Беларусь 5"
22 октября 2020













