Арына Сабаленка стартуе на турніры ў Маямі

25 марта 2021
Арына Сабаленка сёння стартуе на прэстыжным турніры серыі WТА ў Маямі. Прызавы фонд мясцовых спаборніцтваў больш за 3 мільёны долараў. У саперніцах па другім раўндзе - першы беларуска прапускала - будзе 131-я ракетка свету  Цвятана Піронкава з Балгарыі. Арыенціровачна матч пачнецца пасля 21:00, прамая трансляцыя - на "Беларусь 5". Вікторыя Азаранка ступіла ў трэці круг без барацьбы, яе саперніца - немка Лаура Зігемунд - не выйшла на корт.