Арына Сабаленка стартуе на турніры ў Чжэнчжоу. Глядзіце прамую трансляцыю на "Беларусь 5"

12 Верасня 2019

Арына Сабаленка матчам супраць Алены Астапенкі пачынае выступаць на буйным тэнісным  турніры ў кітайскім Чжэнчжоу. Паядынак другога круга (першы наша тэнісістка прапускала)  пачнецца сёння ў 9  раніцы па беларускім часе. Сабаленка на турніры пасеяна пад 4-м нумарам. Са сваёй саперніцай - 75-ай ракеткай свету - беларуска раней на кортах не перасякалася. Прамую трансляцыю матча Сабаленка - Астапенка будзе весці "Беларусь 5".