Арына Сабаленка стартуе на тэнісным турніры ў Рыме

12 мая 2021
Арына Сабаленка пасля паспяховага выступлення ў Мадрыдзе перамясцілася ў Рым і сёння стартуе на чарговым прэстыжным турніры серыі WTA. Адзначым і вялікі прызавы фонд спаборніцтваў - амаль два мільёны долараў. Зараз ужо чацвёртая ракетка свету рыхтуецца да сустрэчы з 51-й - іспанкай Сарай Сарыбес-Торма. Гэта матч другога круга, першы раўнд Арына прапускала. Сабаленка сустракалася з іспанкай аднойчы і тады святкавала перамогу. Турнір трансліруе Белтэлерадыёкампанія.