Арына Сабаленка стартуе на тэнісным грунтавым турніры ў Страсбургу

19 мая 2019

Паядынкам супраць кітаянкі Чжу Лінь на тэнісным грунтавым турніры ў Страсбургу стартуе Арына Сабаленка. Саперніца беларускі - 106-я ракетка свету. А лік у асабістым супрацьстаянні 2:0 на карысць Арыны. Яшчэ адна наша тэнісістка Вера Лапко гуляе на турніры ў нямецкім Нюрнбергу і сёння ў першым крузе выйдзе на корт супраць іспанкі Сары Сарыбес-Торма.