Арына Сабаленка змагаецца за выхад у фінал Уімблдона

13 июля 2023

Увага тэнісных балельшчыкаў у гэтыя хвіліны засяроджана на кортах Уімблдона, дзе Арына Сабаленка змагаецца за выхад у фінал турніру Вялікага шлема і першы радок сусветнага рэйтынгу.

Саперніца  - шостая ракетка свету Унс Джабір. Першы сэт атрымаўся ўпартым, і дзяўчаты дагулялі да тай-брэйку, у якім перамогу святкавала Арына (лік - 7:5). Але ў другой партыі саперніца здолела перавярнуць ход матча і зраўнаваць лік - 6:4 на карысць Джабір.

Ідзе вырашальны трэці сэт. Нагадаем, раней пуцёўку ў фінал заваявала 42-я ракетка свету Маркета Вандроўшава з Чэхіі.