Арына Сабаленка змагаецца за другі круг тэніснага турніру WТА ў Мадрыдзе

4 мая 2019

Арына Сабаленка ў гэтыя хвіліны змагаецца за другі круг тэніснага турніру WТА ў Мадрыдзе. У саперніцах у першай ракеткі Беларусі вопытная расіянка Святлана Кузняцова. 

Прамую трансляцыю паядынку вядзе "Беларусь 5. Інтэрнэт". Да гэтага моманту дзяўчаты згулялі першы сэт, у якім, на жаль, Сабаленка саступіла з лікам 5-7.

Свае стартавыя паядынкі на турніры сёння правядуць і яшчэ дзве беларускі. Вікторыя Азаранка згуляе супраць расіянкі Дар'і Касаткінай, а Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з эстонкай Анет Кантавейт.