Арына Сабаленка сёння ў Дубаі сустрэнецца з Беліндай Бенчыч са Швейцарыі

20 февраля 2019

У справе толькі Сабаленка. З трох беларусак на тэнісным турніры серыі WTA ў Дубаі на стадыі 1/8 убачым толькі Арыну. Напярэдадні Аляксандра Сасновіч саступіла кітаянцы Се Шувэй, у стартавым раўндзе барацьбу завяршыла Вера Лапко. А вось Сабаленка напярэдадні ўпэўнена перамагла сербку Ёравіч 6:4, 6:0 і сёння сустрэнецца з Беліндай Бенчыч са Швейцарыі. Турнір паказвае тэлеканал "Беларусь 5".