Арына Сабаленка сёння згуляе за выхад у чвэрцьфінал турніру ў Адэлаідзе

15 января 2020
Арына Сабаленка сёння правядзе матч за выхад у чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Адэлаідзе. У саперніцах у беларускі 70-я ракетка свету Бернарда Пера. Амерыканка выйшла ў асноўную сетку з кваліфікацыі. "Беларусь 5" пакажа паядынак у прамым эфіры. Прыкладны  час пачатку трансляцыі - 9:30.  Дзяўчыны аднойчы ўжо сустракаліся на кортах. Гэта было летась, і тады перамогу святкавала саперніца Арыны. А вось пераможніца гэтага супрацьстаяння ў чвэрцьфінале ўжо сапраўды трапіць на другую сеяную Сімону Халеп.