Арына Сабаленка сёння згуляе ў другім крузе на турніры ва Ухане

23 сентября 2019

Арына Сабаленка нацэльваецца абараніць тытул пераможніцы на тэнісным турніры ва Ухане. Пасля Аляксандры Сасновіч на шляху ў першай ракеткі Беларусі - амерыканка Даніэль Колінз. Прамая трансляцыя сустрэчы другога круга пачнецца арыенціровачна ў 15:40 на тэлеканале "Беларусь 5".