Арына Сабаленка сёння згуляе ў паўфінале турніру ў Досе

28 февраля 2020
Першая ракетка Беларусі і 13-ая ў свеце Арына Сабаленка сёння паспрачаецца за выхад у фінал прэстыжнага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Досе з расіянкай Святланай Кузняцовай - за апаненткай 46 радок. Дзяўчаты перасякаліся на кортах двойчы, і пакуль у статыстыцы асабістых сустрэч парытэт 1:1. Прамая трансляцыя гульні ў 17 гадзін на "Беларусь 5".