Арына Сабаленка сёння стартуе ў асноўнай сетцы прэстыжнага тэніснага турніру ў Лугана

11 апреля 2018

Яго прызавы фонд - 250 тысяч долараў. Не раней, чым у 12 гадзін паводле беларускага часу, спартсменка выйдзе на корт супраць Міхаэлы Бузернеску з Румыніі. Першая ракетка Беларусі - Аляксандра Сасновіч - чакае вынікаў кваліфікацыі, дзе вызначыцца яе саперніца па першым крузе. Дарэчы, праз адбор у асноўную сетку ўжо прабілася наша Вера Лапко.