Арына Сабаленка сёння стартуе на турніры ў Санкт-Пецярбургу. Яе саперніца з Бельгіі

31 января 2019

Арына Сабаленка стартуе сёння на тэнісным турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Санкт-Пецярбургу з прызавым фондам больш за 800 000 долараў. У саперніцах у беларускі - Алісан ван Эйтванк з Бельгіі. За сваю гісторыю дзяўчыны толькі аднойчы перасякаліся на кортах. У 2018 годзе на турніры ў іспанскай Мальёрцы мацнейшай была бельгійка. Зараз Сабаленка 10-я ракетка свету. Ван Эйтванк на 52-м месцы. Прамую трансляцыю матча будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак арыенціровачна ў 15:00.