Арына Сабаленка сёння стартуе на тэнісным турніры ў Лінцы

10 ноября 2020
Беларуска ў першым крузе (а гэта 1/16 фіналу) згуляе супраць італьянкі Ясмінэ Пааліні. Нягледзячы на розніцу ў рэйтынгах, Сабаленка, нагадаем, на 11-м месцы, а Пааліні  толькі 94-я ракетка свету, у адзіным пакуль вочным матчы перамогу святкавала італьянка. Прызавы фонд аўстрыйскага турніру 202 тысячы долараў. Пачатак паядынку прыблізна ў 19:30.