Арына Сабаленка зноў выходзіць на корты Уімблдона. На коне пуцёўка ў паўфінал. Саперніца - 24-я ракетка свету туніская спартсменка Унс Жабер. Абедзве тэнісісткі дабраліся да гэтай стадыі ўпершыню ў кар'еры. У студзені дзяўчаты ўжо перасякаліся на кортах, і тады перамога засталася за беларускай. Чым завершыцца сённяшні матч - даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5" а 16-й гадзіне. А перад гэтай сустрэчай паядынак у міксце разам з Арынай Радзівонавай правядзе наш Андрэй Васілеўскі. Пачатак гэтага матча ў гадзіну дня.














