Арына Сабаленка сёння правядзе паядынак другога круга адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе

1 октября 2020
12-й ракетцы свету будзе супрацьстаяць 23-гадовая расіянка Дар'я Касаткіна. Прыблізны час пачатку сустрэчы - 14 гадзін. Прамая трансляцыя з Парыжа на тэлеканале "Беларусь 5". Напярэдадні барацьбу на "Ралан Гарос" завяршылі беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч.