Арына Сабаленка працягне выступленне ў кітайскім Шэньчжэні

2 января 2019

Першая ракетка нашай краіны і 13-я ў сусветным рэйтынгу Арына Сабаленка сёння працягне сваё выступленне ў кітайскім Шэньчжэні. У саперніцах у беларускі 73-я ў свеце Кацярына Аляксандрава з Расіі. Букмекеры завуць безумоўнай фаварыткай Сабаленку. З Аляксандравай, дарэчы, Арына сустракалася толькі аднойчы, у сакавіку 2017, таксама на хардзе і саступіла 0:2. Ці атрымаецца ўзяць рэванш у 1/8 фіналу цяперашняга турніру, даведаемся з прамой трансляцыі. Пачатак прыкладна а 9 гадзіне на тэлеканале "Беларусь 5".