Арына Сабаленка сёння пастараецца выйсці ў чвэрцьфінал US OPEN

3 сентября 2018

Уся падтрымка Арыне Сабаленцы. Наша тэнісістка сёння пастараецца выйсці ў чвэрцьфінал US OPEN і адпомсціць за іншую беларуску. Сённяшняя саперніца Арыны ў 1/8 - японка Наомі Асака, якая перамагла на папярэдняй стадыі Аляксандру Сасновіч. Арыенціровачна сустрэча Сабаленка - Асака пачнецца ў 6 вечара. Такі поспех для Арыны найвышэйшы ў кар'еры. Яна ніколі не прабівалася ў топ-16 турніру Вялікага шлема. Аднак беларуска мае намер не спыняцца.