Арына Сабаленка сёння пазмагаецца за выхад у паўфінал тэніснага турніру ў Санкт-Пецярбургу

1 февраля 2019

Арына Сабаленка ў матчы за выхад у паўфінал тэніснага турніру ў Санкт-Пецярбургу сустрэнецца сёння з расіянкай Кацярынай Аляксандравай. Прамая трансляцыя матча пачнецца на "Беларусь 5" у 13:00. Дзяўчаты сустракаліся на корце двойчы, і пакуль лік у асабістых сустрэчах роўны. Праўда, у апошнім паядынку, які адбыўся ў студзені, Сабаленка была мацнейшай.