Арына Сабаленка сёння пазмагаецца за выхад у 1/8-ю фіналу турніру ў Істбарне

26 июня 2018

Прабіцца ў 1/8-ю фіналу тэніснага турніру ў Істбарне. Такая задача сёння стаіць перад Арынай Сабаленкай. У саперніцах беларускі ў другім крузе - Юлія Гёргес з Германіі. Першы раўнд спаборніцтваў яна прапускала. Раней Сабаленка і Гёргес не сустракаліся. Адзначым, у рэйтынгу WTA немка на 13-м радку, за Арынай жа 45-я пазіцыя. Матч пачнецца не раней за 13 гадзін па беларускім часе.