Арына Сабаленка сёння пазмагаецца за выхад у 1/4 турніру ў Істбарне

27 июня 2018

Арына Сабаленка сёння пазмагаецца за выхад у чвэрцьфінал тэніснага турніру ў брытанскім Істбарне. Саперніца - дзявятая сеяная бельгійка Эліза Мертэнс. Прыблізны час пачатку 14:30. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5". Напярэдадні Сабаленка выбіла шостую ракетку турніру Юлію Гёргес з Германіі.