Арына Сабаленка сёння пачне свой шлях па сетцы турніру ў брытанскім Істбарне

25 июня 2018

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка сёння пачне свой шлях па сетцы турніру ў брытанскім Істбарне. 43-яй ракетцы планеты ў першым раўндзе будзе супрацьстаяць Сачыя Вікеры. Амерыканка на 82-ім радку сусветнага рэйтынгу. Раней дзяўчаты на кортах не сустракаліся. За першым вочным матчам тэнісістак сачыце на "Беларусь 5" а 13-ай гадзіне.