Арына Сабаленка з перамогі стартуе ў новым сезоне

6 января 2020
Арына Сабаленка з упэўненай перамогі стартуе ў новым сезоне. На турніры ў кітайскім Шэньчжэні, дзе беларуска абараняе тытул, у першым крузе яна разграміла расіянку Маргарыту Гаспаран 6:3, 6:0. У наступным раўндзе беларуска сустрэнецца з чэшкай Крысцінай Плішкавай - 67-й ракеткай свету; Сабаленка, нагадаем, 11-я. Прызавы фонд мясцовых спаборніцтваў  - крыху больш за 650 000 долараў.