Арына Сабаленка з няпростай перамогі стартуе на турніры ў Лугане

11 апреля 2018

Прызавы фонд спаборніцтваў 250 тысяч долараў. У першым крузе беларуска ў трох сэтах адолела прадстаўніцу Румыніі Міхаэлу Бузарнеску, 5-7, 6-3,6-2. У 1/8 Арына пазмагаецца з лепшай у пары Се Шувей - Палона Херцаг. Аляксандра Сасновіч тут жа ў Швейцарыі сёння вечарам згуляе супраць Хогенкамп з Галандыі, саперніца Веры Лапко - эстонка Кантавейт.