Арына Сабаленка праводзіць свой стартавы паядынак Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі

16 января 2018

Арына Сабаленка гэтымі хвілінамі праводзіць свой стартавы паядынак Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У саперніцы 66-ой у рэйтынгу беларусцы дасталася 18-ая ракетка свету - гаспадыня кортаў Эшлі Барці. Сабаленка выйграла першы сэт на тай-брэйку 7:6, прычым вырашальны раўнд правяла ўпэўнена. У другім сэце Барці здолела даціснуць беларуску - 6:4. Зараз ідзе вырашальны - трэці - сэт. Пераможцу гэтага супрацьстаяння чакае італьянка Каміла Джорджы, якая займае 71-ы радок рэйтынгу.

Некалькімі гадзінамі раней сваю першую перамогу на бягучым турніры атрымала Аляксандра Сасновіч, якая за гадзіну і 5 хвілін перайграла амерыканку Крысціну Макхейл. У наступным раўндзе беларуска будзе змагацца з трыццатай ракеткай свету - харваткай Мір’янай Лучыч-Бароні.