Арына Сабаленка праводзіць матч 1/32 фіналу тэніснага турніру ў Мадрыдзе

6 мая 2018

У саперніцах у беларускай тэнісісткі - 98-ая ракетка свету амерыканка Бернанда Пера, якая ў асноўную сетку выйшла з кваліфікацыі. Першы сэт беларуска прайграла 4:6, але ўзяла верх у другім 6:2. Зараз ідзе трэцяя партыя. Выйдуць на корт сёння і яшчэ дзве нашы тэнісісткі. Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з 45-ай у рэйтынгу Даніэлай Колінз, а Вікторыя Азаранка згуляе супраць 52-ой ракеткі свету Аляксандры Круніч. А вось саперніца пераможцы гэтай пары ўжо вызначылася. Напярэдадні Караліна Плішкова ў двух сэтах абгуляла Алену Весніну 6:4, 6:2.