Арына Сабаленка сёння правядзе першы матч на Адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе. Раней стартавы бар'ер турніру Вялікага шлема пераадолелі Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Азаранка. Арыне Сабаленцы, якая на "Ралан Гарос" пасеяна пад восьмым нумарам, дасталася 60-я ракетка свету - амерыканка Джэсіка Пегула. Гульня пройдзе вечарам. Нагадаем, прамыя трансляцыі з Францыі вядуць каналы Белтэлерадыёкампаніі.
Арына Сабаленка правядзе першы матч на "Ралан Гарос". Саперніца беларускі - Джэсіка Пегула
29 сентября 2020













