Арына Сабаленка супраць Кока Вандэвегэ

31 июля 2019
Першая ракетка Беларусі пачне выступленне на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Сан-Хасэ з прызавым фондам больш за 800 тысяч долараў з другога круга. Тэлеканал "Беларусь 5" арганізуе прамую трансляцыю матча. Арыенціровачна ў гадзіну ночы тэнісісткі з'явяцца на цэнтральным корце спаборніцтваў. За сваю гісторыю дзяўчаты сустракаліся толькі аднойчы, тады мацнейшай была Кока. Зараз саперніца Сабаленкі не ўваходзіць нават у топ-500 сусветнага рэйтынгу. Амерыканка гуляе ўпершыню з кастрычніка 2018 года, калі атрымала траўму шчыкалаткі.