Арына Сабаленка ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ва Ухані згуляе супраць Кікі Бертэнс

25 сентября 2019

Літаральна праз дзве гадзіны наша Арына Сабаленка ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ва Ухані згуляе супраць Кікі Бертэнс. Прыблізны час пачатку паядынку - 9 раніцы. Прамую трансляцыю будзе весці "Беларусь 5". Тэнісісткі сустракаліся чатыры разы - апошні раз у чэрвені. Ва ўсіх матчах перамогу святкавала галандка. Нагадаем, на турніры ва Ухані наша Арына абараняе свой леташні тытул.