Арына Сабаленка - прарыў месяца. Беларуска перамагла ў намінацыі WTA

15 сентября 2018

Арына Сабаленка перамагае ў намінацыі "Прарыў жніўня" па выніках галасавання на афіцыйным сайце WTA. Беларуска апярэдзіла Анастасію Сяваставу, Лесю Цурэнку, Маркету Вондраўшаву і Эшлі Барці. Нагадаем, у жніўні Сабаленка выйграла першы тытул у кар'еры на турніры ў Нью-Хэйвене і правяла шэраг выдатных турніраў. Акрамя таго, на US Open Арына ўвайшла ў топ-16.