Арына Сабаленка прайграла японскай тэнісістцы Наомі Асацы

4 сентября 2018

Няўдалы дзень для Арыны Сабаленкі. Напярэдадні выхаду ў ¼ турніру серыі Вялікага шлема US Open беларуска прайграла японскай тэнісістцы Наомі Асацы - 3:6, 6:2, 4:6. Першая ракетка краіны вельмі часта памылялася на сваёй падачы. Колькасць падвойных памылак - 8 супраць трох у Асакі.

Арына Сабаленка, дваццатая ракетка свету:

"Я не паказала добрага тэніса і вельмі злуюся на сябе за гэта. Мне трэба вучыцца, як падаваць у матчах, у якіх я вяду ў ліку і ў якіх даганяю. Я павінна змагацца за кожнае ачко, а не думаць аб чымсьці іншым. Трэба цвёрда ўразумець: у мяне заўсёды ёсць шанцы, я магу зрабіць камбэк у любой гульні".

Таксама выбыла з барацьбы Сабаленка ў парным разрадзе. У тандэме з кітаянкай Се Шувэй Арына саступіла ў 1/8 фіналу "Гранд Слэма" бельгійцы Эліс Мертэнс і галандцы Дэмі Схюрс - 5:7, 4:6.