Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал першага ў сезоне турніру серыі Вялікага шлема Australian Open у парным разрадзе. Усяго 52 хвіліны ў матчы чацвёртага круга спатрэбілася беларусцы і бельгійцы Элізе Мертэнс, каб прайсці японскі дуэт Сюко Ааяма - Эна Сібахара - 6:2, 6:0. Адзначым, што прама зараз Сабаленка і Мертэнс - галоўныя фаварыткі спаборніцтваў у пары. Яны пасеяны пад высокім другім нумарам, а лідары рэйтынгу ўжо завяршылі выступленне. За выхад у фінал беларуска і бельгійка найбліжэйшай ноччу паспрачаюцца з чацвёртымі ў Мельбурне - амерыканкай Ніколь Мелічар і Дэмі Схюрз з Нідэрландаў.













