Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру ў Штутгарце

22 апреля 2021

Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал прэстыжнага турніру серыі WТА ў Штутгарце. Прызавы фонд мясцовых спаборніцтваў - 565 тысяч долараў. У другім крузе беларуска без праблем справілася з гаспадыняй кортаў Ганнай-Ленай Фрыдзам - 6:4, 6:2. За выхад у паўфінал заўтра сёмая ракетка свету паспрачаецца з двадцаць сёмай - эстонкай Анет Кантавейт.