Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал прэстыжнага тэніснага турніру ў Мадрыдзе з прызавым фондам 2 з паловай мільёны долараў. У трэцім раўндзе беларуска ўсяго за 54 хвіліны адолела амерыканку Джэсіку Пегулу - 6:1, 6:2. За выхад у паўфінал Сабаленка пазмагаецца заўтра са сваёй былой партнёркай па парным разрадзе - бельгійкай Элізэ Мертэнс. На кортах раней яны перасякаліся 6 разоў, за нашай Арынай былі 4 супрацьстаянні.
Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру ў Мадрыдзе
4 мая 2021













