Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру ў Абу-Дабі

10 января 2021

Арына Сабаленка ўдала праводзіць першы ў новым сезоне турнір у Абу-Дабі. Першая ракетка Беларусі і 10-я ў свеце ўжо дабралася да чвэрцьфіналу спаборніцтваў. Пакуль Сабаленка не прайграла на мясцовых кортах ніводнага сэта. Так, Унс Джабір з Туніса яна абгуляла 6:2, 6:4. Адзначым, што гэта ўжо 12-я вікторыя Арыны запар!

У чвэрцьфінале саперніцай Арыны будзе Алена Рыбакіна з Казахстана - 19-я ракетка сусветнага рэйтынгу.