Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал парнага турніру ў Цяньцзыне

10 октября 2017

У матчы 1/8 фіналу беларуска ў дуэце з кітаянкай Сюй Іфань перамагла ў трох партыях гаспадынь кортаў Хань Сін-Юнь і Чжу Лін - 6:4, 4:6, 15:13.

У наступным раўндзе Сабаленка і Іфань пазмагаюцца з чацвёртымі сеянымі Лян Чэнь / Лу Цзін-Цзін.