Арына Сабаленка паспрачаецца за тытул з Эшлі Барці

28 февраля 2020
Працягваем падтрымліваць і нашу Арыну Сабаленку. Яна выйшла ў фінал тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер 5"  у Досе. Каб перайграць у паўфінале расіянку Святлану Кузняцову  Арыне хапіла двух сэтаў - 6:4, 6:3. А вось за тытул Сабаленцы прыйдзецца паспрачацца з першай ракеткай свету Эшлі Барці.