Арына Сабаленка пакідае турнір серыі Вялікага шлема Australian Open

13 января 2017
Мінус Арына Сабаленка. Беларуска пакідае першы ў сезоне турнір серыі Вялікага шлема Australian Open. У другім раўндзе кваліфікацыі наша суайчынніца пацярпела паражэнне ад кітаянкі Лю Фаньчжоу - 5:7, 6:3, 4:6. А вось Аляксандра Сасновіч выйшла ў трэці круг адбору, абгуляўшы бразільянку Паулу Гансалвеш - 4:6, 6:1, 6:3. Гэтымі хвілінамі Вера Лапко сустракаецца з Онс Жабер з Туніса.