Арына Сабаленка - чацвёртая ракетка свету. Беларуска паднялася ў абноўленым рэйтынгу на рэкордную для сябе пазіцыю пасля поспеху на турніры ў Мадрыдзе. Нагадаем, Арына ў фінале перайграла лідара сусветнага тэніса Эшлі Барці. Апроч аўстралійкі зараз вышэй за Сабаленку ў рангу японка Наомі Осака - 2 і Сімона Халеп з Румыніі - 3. Вікторыя Азаранка на 16-й пазіцыі, Аляксандра Сасновіч 103.














