Арына Сабаленка паднялася на 9 радок сусветнага рэйтынгу

5 августа 2019

Беларуская тэнісістка абышла Серэну Уільямс. Наша спартсменка спынілася за крок ад перамогі - на першым у сезоне турніры катэгорыі Premier. У амерыканскім Сан-Хасэ Арына Сабаленка ўступіла кітаянцы Чжэн Сайсай - 6:3, 7:6. І, тым не менш, за выхад у фінал беларуска зарабіла 80 тысяч долараў прызавых і 305 ачкоў.