Арына Сабаленка паднялася на 7-ю пазіцыю ў рэйтынгу WТА
5 апреля 2021
Дзякуючы выхаду ў чвэрцьфінал прэстыжнага турніру ў Маямі Арына Сабаленка паднімаецца ў рэйтынгу WТА яшчэ вышэй. Першая ракетка краіны ў планетарным табелі зараз знаходзіцца на 7-й пазіцыі. У топ-100 яшчэ дзве беларускі. Вікторыя Азаранка займае 15 месца. А Аляксандра Сасновіч палепшыла чатыры радкі, і зараз 94-я.













