Арына Сабаленка пазмагаеццаа за тытул пераможцы турніру ў Абу-Дабі
13 января 2021
Ці атрымаецца Арыне Сабаленцы прадоўжыць сваю бяспройгрышную серыю, якая ўжо складае 14 матчаў? Сёння ў фінале тэніснага турніру ў Абу-Дабі першая ракетка Беларусі згуляе супраць Веранікі Кударметавай. Раней з 46-й у свеце расіянкай Сабаленка на корце ў афіцыйных сустрэчах не перасякалася. У выпадку перамогі ў сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў наша тэнісістка стане 7-й ракеткай свету. Сустрэча пачнецца ў 11 гадзін. Прамая трансляцыя - на "Беларусь 5".













